В сентябре-декабре 2013 года «Либеральный клуб» провел конкурс эссе «Белорусское LEGO: построй страну, в которой будешь жить!» для старшеклассников и студентов 1-3 курсов высших учебных заведений. Конкурс был посвящен теме реформ: «Нужны ли Беларуси рыночные реформы?»

Мы публикуем работы победителей конкурса.

***

Дзмітрый Садоўскі, 1 месца

Для жыхароў краін былога камуністычнага блока рынкавыя рэформы асацыююцца з падзеямі, якія адбываліся падчас калапсу сацыялізму. Палітыка перабудовы стала каталізатарам краху камуністычнай сістэмы і рынкавых рэформаў у шэразе краінаў.

Насельніцтва запомніла час рэформаў шмат якімі негатыўнымі аспектамі: гіперінфляцыяй, несправядлівай прыватызацыяй, разбурэннем гаспадарчых сувязяў, ростам сацыяльнай напружанасці і інш.[1]

У Беларусі, нягледзячы на пэўныя зьмены, сістэмныя рэформы так і не былі праведзеныя. Краіну можна ахарэктарызаваць “Савецкай Вандэяй”. Кіраўніцтва неаднаразова з гонарам заяўляла, што ў Беларусі не праводзілася “шокавая тэрапія” і не было дапушчана “развала эканомікі” і “прыхватызацыі”.  Згодна з дадзенымі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Беларусь адстае ад усіх посткамуністычных еўрапейскіх краін у структурных зьменах.

Эканоміка краіны застаецца камандна-адміністратыўнай. Больш за 70% маёмасці застаецца дзяржаўнай, то бок кантралюецца і выкарстоўваецца чыноўнікамі. Дзяржава пераразмяркоўвае большую частку ВУП і з’яўляецца працадаўцам для большасці насельніцтва. Кіраўніцтва краіны праводзіць інтэрвенцыяністскую палітыку. Вынікам такога стану рэчаў ужо стала стагнацыя.

Між іншым, грамадская думка падтрымлівае змены. Так, на пытанне «Як вы лічыце, ці трэба праводзіць у Беларусі рынкавыя рэформы?» 67% рэспандэнтаў адказалі станоўча, у той час, як толькі 16,5% сказалі, што рэформы не патрэбныя[2].

Сітуацыя спрыяе таму, што ўсё большая колькасць людзей задумваецца над перспектывамі змен.

1. Рынкавая эканоміка азначае laissez-faire капіталізм.

Каб правесці рэформы, мэтай якіх будзе ранкавая эканоміка, трэба ўсведамляць, чым з’яўляецца рынак. Я згодны з фармуліроўкай, якую даў Мюрэй Ротбард.

Свабодны рынак – гэта абагульняючы тэрмін для ўсёй сукупнасці абменаў, якія адбываюцца ў грамадстве. Кожны абмен здзяйсняецца на аснове добраахвотнай дамовы паміж людзьмі, альбо супольнасцю людзей, прадстаўленых агентамі. Людзі (або іх агенты) абменьваюцца эканамічнымі выгодамі: матэрыяльнымі таварамі, альбо паслугамі. Людзі ўдзельнічаюць у гандлі менавіта таму, што абодва бакі здабываюць выгаду; калі яны не чакаюць атрымаць выгаду, яны не пагаджаюцца на абмен. Кожны з бакоў ацэньвае два тавары ці паслугі па-рознаму, і гэта адрозненне фарміруе падставу для абмена.

Такім чынам, рынак – гэта не проста мноства элементаў. Гэта складаная сетка узаемазвязаных абменаў.

Аднак абмен не заўсёды з’яўляецца добраахвотным. Многія абмены выконваюцца прымусова. Калі рабаўнік пагражае вам, кажучы: «Грошы або жыццё!», то ваш плацёж яму будзе прымусовым, а не добраахвотным, і рабаўнік атрымае выгаду за ваш кошт. Эксплуатацыя ўзнікае не ва ўмовах свабоднага рынку, яна з’яўляецца там, дзе прымушальнік эксплуатуе сваю ахвяру. У доўгатэрміновай перспектыве, прымус – гэта гульня з адмоўнай сумай, якая вядзе да зніжэння ўзроўню вытворчасці, зберажэнняў і інвестыцый. Эксплуатацыя разбурае запас капіталу і скарачае прадукцыйнасць, зніжаючы ўзровень жыцця ўсіх, магчыма нават саміх прымушальнікаў.

Ёсць яшчэ адзін важны аспект рынка: калі вытворцы абменьваюцца двума таварамі, то на самой справе яны абменьваюцца правамі ўласнасці на гэтыя тавары.

Гэта азначае, што ключавым момантам існавання і росквіту свабоднага рынку з’яўляецца грамадства, у якім паважаюцца, абараняюцца і забяспечваюцца правы і інстытут прыватнай уласнасці.

Ёсць толькі адна палітычная сістэма дзе прызнаюцца правы ўласнасці – гэта капіталізм. З-за таго, што сёння тэрмін капіталізм нярэдка асацыюецца з рэчамі нават супрацьлеглымі з яго сутнасцю, напрыклад, субсідыямі ці прывілегіямі бізнэсу, карпарацыямі ці нават проста з палітыкай, якую ладзяць ЗША, можна ўдакладніць, што пад дадзеным тэрмінам маецца на ўвазе яшчэ і палітыка неўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, альбо laissez-faire.

Беларусь жа доўгі час была часткай краіны, дзе прыватная уласнасць на сродкі вытворчасці была забаронена, а дабраахвотны абмен быў заменены прымусовым планам. Да гэтага часу не было праведзена струкутрых рэформ, і працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, часта можна ахарактарызаваць як інстытуцыйную агрэсію супраць прыватнай уласнасці, то бок сацыялізмам.

2. Крытыка сацыялізму.

Афіцыйна заяўлецца пра існаванне беларускай мадэлі эканомікі. Дэкларуецца, што гэта эканоміка ёсць рынкавай сацыяльна арыентаванай. Між іншым, атрымліваецца проста блытаніна ў тэрмінах.

Рынак заўсёды з’яўляецца сацыяльна арыентаваным, таму што гэта працэс узаемадзеяння людзей. У гэтым працэсе людзі дзейнічаюць дзеля задавальнення патрэб сваіх і іншых людзей. Па сутнасці, такі тэрмін проста з’яўляецца лозунгам для прапаганды пераразьмеркавання і дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Такі падыход ня мае нічога агульнага з рынкавай эканомікай, а з’яўляецца спадчынай БССР.

Тэарэтычную няслушнасць камандна-адміністратыўнай эканомікі даказаў Мізэс у працы Die Gemeinwirtschaft: Untersuchungen uber den Sozialismus.

Пры сацыялізме не існуе рынкавых коштаў на сродкі вытворчасці. Без такіх коштаў улік выдаткаў становіцца немагчымым. Становіцца немагчымым параўноўваць прыбытак і страты, а значыць, немагчыма вызначыць, калі рэсурсы былі растрачаныя дарэмна.

Як піша Мізэс: “Парадокс “планавай эканомікі” ў тым, што ў ёй немагчыма  планаваць з-за адсутнасці эканамічнага падліку. Тое, што называюць планавай эканомікай не з’яўляецца эканомікай увогуле. Гэта проста сістэма ўгадвання”.

Тэорыя Мізэса была пацьвераджана вопытам. Самымі яскравымі прыкладамі з’яўляецца розніца паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі і Усходняй і Заходняй Германіяй, але таксама бачна адрозненне паміж больш рэфармаванымі і менш рэфармаванымі посткамуністычнымі эканомікамі.

Адносны ж поспех расійскай і беларускай эканомік можна растлумачыць экспартам сыр’явых рэсурсаў, а значыць, здольнасцю і патрэбай спажыўцоў больш рынкавых эканомік купляць энэрганосьбіты.

3. Што трэба рабіць?

Калі мы прызналі, што рынкавая эканоміка з’яўляецца самай эфектыўнай і справядлівай, а камандна-адміністратыўная – прымусовай і неэфектыўнай і да таго ж прызналі, што ў Беларусі менавіта камандна-адміністратыўная эканоміка, то ў нас паўстае пытанне пераходу.

Я хацеў бы прапанаваць шэраг прынцыпаў рэформавання якія будуць рынкавымі.

А) Не замінайце.

Першае, што можа зрабіць кіраўніцтва, гэта проста не замінаць паўставаць рынкавым дачыненням. Для гэтага трэба перастаць умешвацца ў эканоміку. Што азначае істотна зменшыць, а па магчымасці скасаваць рэгуліраванне коштаў і вытворчасці, скасаваць ліцэнзіі, субсідыі, мытныя пошліны, квоты.

Неабходна істотна зменшыць і па магчымасці скасаваць падаткі. Падатковую сістэму спрасціць і зрабіць празрыстай.

Таксама ня трэба знішчаць шэрыя рынкі, а наадварот легалізаваць іх.

У выніку шмат якія дзяржаўныя манаполіі знікнуць, іх заменяць новыя прыватныя прадпрыемствы.

Б) Не канфіскоўвайце грошы насельніцтва.

Дзяржава валодае грашовай сітэмай краіны. Нацыянальны банк мае магчымасць празмерна друкаваць грошы і час ад часу карыстаецца гэтай магчымасцю, што стварае інфляцыю. Таму добрым выйсцем было б увогуле пазбавіць нацыянальны банк магчымасці друкаваць грошы і па прыкладзе Чарнагорыі і Косава пачаць карыстацца Еўра.

В) Змяншэнне дзяржаўных выдаткаў.

Чым меней траціць дзяржава, тым болей застанецца яе грамадзянам. Тым больш грамадзяне змогуць захоўваць і інвеставаць. Будзе менш неэфектыўных растратаў і, адпаведна, крадзяжу.

Г) Улічваючы прыватную ўласнасць як аснову рынкавай эканомікі лагічна, што прыватызацыя павінна стаць асновай рэформ.

Раздзяржаўліваць трэба ўсю маёмасць. Як казаў грузінскі рэфарматар Бендукідзэ “Прадаецца ўсё апроч сумлення”, а гэта значыць: індустрыяльныя прадпрыемствы, калгасы, зямля, камунікацыі, водныя і лясныя рэсурсы, вуліцы і магістралі, установы адукацыі, аздараўлення і інш.

Паўстае пытанне: якім чынам найбольш справядліва і эфектыўна правесці гэты працэс?

Я лічу, што неабходна карыстацца прынцыпам хоўмстэдынга. Парадаксальна атрымліваецца, што павінен быць рэалізаваны камуністычны лозунг “Усю зямлю сялянам, а фабрыкі рабочым”. Тыя, хто карыстаюцца пэўнымі рэсурсамі, павінны стаць іх сапраўднымі ўласнікамі.

Бюракратамі будуць прыватызаваныя шматлікія бюро. Улічваючы, што ў вялікай колькасці з іх пасля рэфомаў не будзе патрэбы, можна прагназаваць істотную дэбюракратызацыю.

4. Роля асобы ў працэсе рэформаў.

Адказваючы на пытанне пра расійскія рэформы, Джэфры Сакс так ацаніў дзеянні рэфарматараў: «Галоўнае, што падвяло нас, гэта каласальны разрыў паміж рыторыкай рэфарматараў і іх рэальнымі дзеяннямі ... І, як мне здаецца, расійскае кіраўніцтва перасягнула самыя фантастычныя ўяўленні марксістаў пра капіталізм: яны палічылі, што справа дзяржавы – служыць вузкаму колу капіталістаў, перапампоўваючы ў іх кішэні як мага больш грошай і як мага хутчэй. Гэта не шокавая тэрапія. Гэта злосная, наўмысная, добра прадуманая акцыя, якая мае на мэце шырокамаштабнае пераразмеркаванне багаццяў у інтарэсах вузкага кола людзей »

На маю думку, такі адказ шмат у чым характэрызуе адзін з галоўных фактараў поспеху рэформаў. Менавіта паслядоўнасць у дзеяннях з’яўляецца адным з важнейшых аспектаў рэформ.


[1] Так, згодна з апошнім апытаннем Левада цэнтра наконт рэформ праведзеных у Расіі 23% заявіла, што ў іх не было неабходнасці, а тэзіс, што рэформы зрабілі разбуральнае ўздзеянне на краіну, падтрымалі 24%.

[2] Дадзеныя НІСЭПД, снежань 2011 г.