Прадмова.

Калі я рыхтаваў артыкул “ТОП-6 прабеларускіх кнігавыдаўцоў” для рубрыкі “Дзе беларусу добра” беларускай рэдакцыі “Радыё Свабода”, то напачатку там было на аднаго кнігавыдаўца болей. Разам з “Логвінавым”, мультылэйблам 34mag.net “Пяршак”, “Беларускім Кнігазборам”, “Галіяфамі”, Зьмітром Коласам і ЛіМам (выдавецкі дом “Звязда”) у гэты ТОП уваходзіла і ўласна “Радыё Свабода” – як сапраўды значны ды цікавы кнігавыдавец, чые выданні займаюць годнае месца на маёй кніжнай паліцы. 

Але ж “Радыё Свабода” сьціпла ды густоўна пасьлядоўна адмаўляецца ад добрых словаў у свой адрас на сваім сайце. Палітыка зразумелая і выклікае толькі павагу, але ж і чытач заслугоўвае пабачыць поўную версію тэкста ды пачытаць агляд кнігавыдавецкай дзейнасьці “Радыё Свабода”. Такім чынам, было вырашана надрукаваць гэтую частку артыкула як аўтарскі блог.

P.S. Дзеля паўнаты ўспрымання раю перад чытаннем зьвярнуцца да поўнага артыкула.

***

Радыё Свабода

Зрэшты, значную ролю ў незалежным беларускім кнігавыданні адыгрывае і ўласна Радыё Свабода. Менавіта Беларуская служба заснавала сэрыю “Бібліятэка Свабоды”, якая распаўсюджваецца пад лёзунгам “Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны!”. З большага выданні складаюцца з выбраных перадач, аде ж ёсць і іншыя. “Бібліятэка Свабоды” выходзіць в 2002 года ў выглядзе кніг, а з 2004 – і ў выглядзе мультымедыйных дыскаў.

 

http://www.svaboda.org/media/video/24608625.html


У “Бібліятэку” уваходзяць самыя розныя выданні: успаміны Сяргея Навумчыка пра пачатак незалежнасці Беларусі (“Дзевяноста першы”, “Дзевяносты чацьверты”), аналітычныя блогі Юрыя Дракахруста (“Сем худых годаў”), гісторыі анкалягічных хворых (Жыццё пасля раку”), турэмны дзённік Анатоля Лябедзькі (“108 дзён і начэй у засценках КДБ”) ды нават альбом сатырычных малюнкаў “Невясёлыя карцінкі”.

 

 

svaboda_1


 Што іх аб’ядноўвае? Актуальнасць для Беларусі, беларускамоўнасць ды тое, што шмат якія з гэтых кніг наўрад ці выдасць нехта іншы ў нашай краіне.

 

 

svaboda_2


У выданнях спалучаюцца эксперыментальнасць і глыбіня матэрыялу. Так, як адзначаў мэтр беларускай аналітыкі Аляксандр Класкоўскі, “кніга “Сем худых гадоў” … у нечым эксперыментальная, бо ў ёй сабраны менавіта анлайнавыя тэксты — 63 блогі, якія публікаваліся на svaboda.org ад 2008 да 2014 года. Прычым яны змешчаны яшчэ і з хвастом каментаў (сярод якіх багата кпінаў ды наўпроставых абвінавачанняў у здрадзе святым ідэалам), а таксама пазнейшымі аўтарскімі рэзюмэ пад рубрыкай “Хто меў рацыю” … па каментах да блогаў Дракахруста можна зрабіць выснову, што яны раздражняюць аматараў простых адказаў, чорна-белых палітычных схем”.

 

 

https://www.youtube.com/watch?v=HJPmh0x2Ijg


Мультымедыйныя дыскі таксама выходзяць не толькі музыкальнымі (напрыклад, як зборнік песень Лявона Вольскага “Саўка і Грышка”), але ж і літаратурнымі. Два выданні “Начной чытанкі” – гэта літаратурныя творы ў аўтарскім чытанні з этэру Радыё Свабода, ад Рыгора Барадуліна – да Вольгі Іпатавай.

 

 

http://www.svaboda.org/media/video/2013806.html