Пытанні, звязаныя з нацыянальнай ідэнтычнасцю, у апошнія гады ўсё болей актуалізуюцца з беларускім грамадстве і дзяржаве. На ўсіх узроўнях адбываецца актывізацыя дыскусій і пераасэнсавання, як адносна нацыянальнага гераічнага пантэона (перазахаванне парэшткаў Каліноўскага, усталяванне помнікаў Касцюшку ў Швейцарыі і Беларусі), гэтак і нацыянальнай гісторыі агулам (грамадская кампанія па святкаванні стагоддзя Беларускай народнай рэспублікі #БНР100, выданне афіцыйнага падручніка “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”.

Асаблівую важнасць мае тэма статусу і выкарыстання беларускай мовы. Перапіс насельніцтва, які адбываецца наўпрост цяпер, зафіксуе ў статыстыцы сённяшні стан на дзесяцігоддзе наперад.

  • Што змянілася ў адносінах грамадства і дзяржавы да пытанняў нацыянальнай ідэнтычнасці за апошнія гады?
  • Як пераасэнсаванне нацыянальнай гісторыі і нацыянальных герояў здольнае згуртаваць нацыю, а не ўмацаваць грамадскі падзел?
  • Ці трэба шчыра адказваць перапісчыкам адносна роднай мовы і ці варта баяцца шокавага выніку перапісу?

ГА "Дыскусійна-аналітычная супольнасць Ліберальны клуб" запрашае абмеркаваць гэтыя і іншыя тэмы на інтэрактыўнай дыскусіі з удзелам запрошаных спікераў: 

  • Ніна Шыдлоўская – старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!”
  • Аляксандр Пашкевіч – шэф-рэдактар “Arche”, кандыдат гістарычных навук.
  • Пётр Рудкоўскі – дырэктар Беларускага інстытута стратэгіченых даследаванняў (BISS), канкандыдат гуманітарных навук
  • Павел Белавус – прадпрымальнік, заснавальнік крамы Symbal.by і “Арт-Сядзібы”.
  • Максім Гаруноў– расійскі філосаф, сувядучы праграмы пра беларускую нацыянальную ідэю на “Еўрарадыё”.
  • Ігар Случак – прадстаўнік ініцыятывы “Умовы для мовы”, магістар права.

Уступны выступ і мадэрацыя: Вадзім Мажэйка – кандыдат культуралогіі, сябра Рады ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб”.

Праграма: 

  • 19.00 – 19.10 - Уступны выступ
  • 19.10 – 20.15 - Выступы спікераў
  • 20.15 – 21.00 - Агульная дыскусія
  • 21.00 - Кава-постскрыптум.

Уваход вольны!