"Ліберальны клуб" запрашае прыняць удзел у ідэалагічных дэбатах паміж прадстаўнікамі моладзевых арганізацый на тэму «Беларускае грамадства паміж традыцыйнымі каштоўнасцямі і свабодай асобы»
З нядаўняга часу беларускае грамадства стала сутыкацца з адной з праблем сучаснага сусветнага соцыума: пытанне аб прызнанні правоў сэксуальных меншасцяў і пошуку стратэгіі сацыяльнай адаптацыі дадзенай катэгорыі грамадзян. Нягледзячы на тое, што арганізаваныя рухі сэксуальных меншасцяў дамагліся права на паўнавартаснае прызнанне сваіх інтарэсаў і, нават, прадстаўляюць сур'ёзную палітычную сілу, у Беларусі ў бальшыні грамадскіх колаў дамінуе дастакова неліберальны погляд на ролю і стан прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.


Дадзены факт, бясспрэчна, супярэчыць грамадскай талерантнасці і цярпімасці беларусаў. Ліберальнай пазіцыяй па дадзеным пытанні не могуць пахваліцца нават і многія якія дэмакратычныя арганізацыі, сцвярджаючы, што прызнанне паўнавартасных правоў дадзенай сацыяльнай группы ніяк не адпавядае гістарычным традыцыям і духоўным каштоўнасцям беларускага народа. Иншая частка грамадства ўпэўнена, што менавіта ў легітымізацыі правоў меншасцяў закладзены шлях да прагрэсіўнага і дэмакратычнага развіцця нашай дзяржавы. У выніку, пытанне па адносінах да правоў сэксуальных меншасцяў выклікае ў палітычным асяродку дыскусію, а часам і спякотную канфрантацыю. Падчас ідэалагічных дэбатаў лідэры беларускіх моладзевых арганізацый прадставяць асабістую пазіцыю па вызначанай праблеме і возьмуць удзел у дыскусіі паміж сабой.

У дэбатах прымуць удзел:

ГА “Рух будучыні”, ІКУ “Правы альянс”, грамадзянская кампанія “Jeans за свабоду” vs МГА “Маладыя сацыял-дэмакраты - Маладая Грамада”, праваабарончы праект “ГейБеларусь”, МА “Маладыя дэмакраты”

Экпертны бок:

палітолагі, медыкі, рэлігіязнаўцы, прадстаўнікі рэлігійных канфесій, праваабаронцы

Мадэратар дыскусіі:

Міхал Нядзвецкі – эксперт ГА “Ліберальны клуб”

Час правядзення дыскусіі: 2 ліпеня 2010 г. 19.00.

Час рэгістрацыі ўдзельнікаў і прадстаўнікоў СМІ, а таксама лёсаванне дэбатных пар: 18.30-19.00

Месца правядзення: вялікая канферэнц-заля Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра (пр-кт. Газеты Праўда 11).

Заяўкі на ўдзел дасылайце, калі ласка, па электроннаму адрасу: liberalclub2008@gmail.com

За дадатковай інфармацыяй просім звяртацца па тэлефонах:

+375292552362 – Аляксандр

+375291497246 - Міхал